У гісторыі любой краіны ёсць сапраўдныя героі свайго народа, кім можна ганарыцца ды браць прыклад, але ў гісторыі заўсёды з'яўляліся і здраднікі сярод народа…
І ў мяне да апошніх індывідаў няма аніякага спачування, калі, нарэшце, іх напаткала адпаведная заслуга. Пісаць і прадаваць зняважлівыя артыкулы на правакацыйныя інтэрнет-сайты з яўнай абразай сваёй краіны, яе гісторыі і культуры, знявагі ўсяго грамадства ў цэлым ды яшчэ ў цяперашні нестабільны час, калі непрыяцельскія сілы ўмацоўваць сваю інфармацыйную і культурную глебу на нашай зямлі – ёсць вялікая здрада. І гэтыя людзі заслугоўваць суд. Разам з тым, падаецца, года турэмнага зняволення ў СІЗА ў нашай "прававой ды гуманнай" дзяржаве для гэтых дзеячоў хопіць. Для іншых індывідаў такога ж разліву гэта добры прыклад, сігнал, што беларускія ўлады могуць прэсаваць не толькі беларускіх патрыётаў.
Хто там сёння піша нешта падобнае на варожыя крыніцы, кідайце дурную справу, не ачарняйце душу і сваё імя, гэтыя грошы, як 30 срэбнікаў для Іуды, шчасця вам не прынясуць, ёсць жа законы жыцця, маральнасць, сіла слова!