Чарговы штраф за выказванне грамадскай пазіцыі

840 рублёў штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Такое рашэнне вынес раённы суд у Маладзечне ў дачыненні лідара грамадскага аб’яднання «Альтэрнатыва» Алега Корбана.

«Мы маем маральнае права выходзіць на такія акцыі. Гэта як акцыя памяці, можна лічыць так. І такія нашыя дзеянні санкцыянаваныя нашым сумленнем», – каментуе Алег Корбан.
Акцыю супраць прымусовай працы дзяцей актывісты правялі 2 снежня ў сувязі са смерцю школьніцы на бульбяным полі ў верасні. Перад судом мусіў стаць і слынны праваабаронца Валеры Шчукін, які ўдзел у згаданай акцыі не браў. Але менавіта як Шчукіна праваахоўнікі ідэнтыфікавалі аднаго з яе ўдзельнікаў усяго толькі на падставе наяўнасці ў пратэстоўцы барады.
«Суд увогуле не павінен быў брацца за гэтую справу. Там не было аніводнага сведкі. Вы бачылі, выступалі Бажэлка ды Ахметаў, старэйшы лейтэнант і капітан, якія нічога не бачылі і нічога не ведаюць», – кажа Валерый Шчукін.
З прычыны недаказанасці справу супраць Валерыя Шчукіна ўсё ж спынілі. Тым часам група падтрымкі праваабаронцы ў інтэрнэце не прабачыла звышпільным міліцыянтам здзеку з 74-гадовага пенсіянера і на знак салідарнасці з ім стварылі дзясяткі фотамантажоў.

 

Полное видио процесса:

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.