Беларускія дыпламатычныя місіі больш не будуць выдаваць новыя пашпарты грамадзянам, якія жывуць не ў Беларусі. Гэты ўказ А. Лукашэнкі балюча ўспрынялі многія беларусы-эмігранты, якія вымушаны жыць па за межамі краіны па палітычных меркаваннях.
Выдаваць і мяняць пашпарты грамадзянам Беларусі, якія ўвесь час жывуць за мяжой і знаходзяцца на консульскім уліку, зараз, як паказана ў дакуменце, будзе орган МУС па месцы апошняй рэгістрацыі. Таксама больш не будуць лічыцца законнымі дамовы з натарюусамі, які аформлены за межамі краіны.
Такім чынам, каб атрымаць новы пашпарт, ці заключыць дамову з натарыусам для аперацый з беларускай нерухомасцю альбо аўтамабілем, трэба непасрэдна прыехаць у Беларусь і ўжо там звяртацца ў кампетэнтныя ўстановы. Але, відавочна, такая вандроўка для многіх можа стаць шляхам у турму па прычыне якойсьці былой ці цяперашняй актыўнасці, якая можа не спадабацца рэпрэсіўнай машыне.
Што рабіць у такой сітуацыі нашым беларусам? Як вядома, без дзейснага пашпарту далейшае пражыванне ў іншай краіне стане незаконным.
Па-першае, можна спадзявацца на ініцыятыву Аб’яднанага пераходнага кабінета па стварэнні нацыянальнага пашпарта Новай Беларусі. Чакаецца, што дзякуючы яму беларусы, якія не могуць ці не хочуць узаемадзейнічаць з цяперашнімі ўладамі краіны ў пытанні замены пашпартоў, змогуць за мяжой атрымаць дакумент, які дазволіць ім падарожнічаць і пацвярджаць сваю асобу. Толькі на прыняцце гэтага дакументу цяпер патрабуецца час, а яшчэ рэальная воля заходніх палітыкаў.
Па-другое, такі ўказ Лукашэнкі надае больш вагі для атрымання беларусам у краіне знаходжання палітычнага прытулку (міжнароднай абароны). Статус бежанца замяняе беларускі пашпарт і адчыняе дзверы ў свет новых магчымасцяў. Паводле яго, бежанец атрымае права на працу, сацыяльную дапамогу ад уладаў, а таксама права свабоднага перамяшчэння па іншых краінам, апроч Беларусі. А праз тэрмін ад 5 да 10 гадоў можна прэтэндаваць на атрыманне грамадзянства той краіны, якая афіцыйна прызнала уцекача бежанцам.