Адна з галоўных вуліц Кіева – вуліца Інстытуцкая, вось ужо як 3 гады захоўвае памяць жудасных падзей 2014 года.
Крыху гісторыі. У лютым 2014 года кульмінацыяй народнай рэвалюцыі Годнасці ва Украіне стаўся крывавы расстрэл прыблізна 100 актыўных удзельнікаў вулічнага супраціву шавіністычнаму рэжыму прэзідэнта Віктара Януковіча. Сімвалічна: у той чорны дзень асноўныя забойствы мірных дэманстрантаў адбываліся з будынку гатэля “Україна”. Быццам бы ўся краіна апынулася перад выпрабаваннем волі і сапраўднай любові да сваёй Радзімы – выстаім ці не!? Інстытуцкая – у крыві і жаху. Урэшце, праз некалькі дзён рэжыму Януковіча прыйшоў крах, улада змянілася. Але захавалася памяць сотні нявінных ахвяр, ушанаванай помнікамі і кветкамі, партрэтамі і свечкамі. Вуліца атрымала новую назву – у імя тых самых мужных Герояў Нябеснай Сотні, якія дамагаліся лепшай долі для сваёй краіны. Сярод гэтых імён і малады беларус Міхась Жызнеўскі – адзін з самых першых ахвяр, забіты невядомым снайперам.
Сённяшняя вуліца Герояў Нябеснай Сотні ў адмысловым фотарэпартажы “Альтэрнатывы”: