Сябры і паплечнікі шчыра віншуюць кіраўніка “Альтэрнатывы” Алега Корбана і яго жонку Вольгу з цудоўнай навіной – Днём нараджэння дачкі!
Выказваем Вам самыя цёплыя словы і найлепшыя пажаданні! Моцнай сям’і, любові, радасці і здароўя! Усё астатняе дадасца!!!
І прыйдзе новых пакаленняў,
на наша месца грамада!
Прэс-службе грамадскага аб’яднання “Альтэрнатыва” стала вядома, што ноччу, 18 верасня, у сталічным радзільным доме №2, у Вольгі Корбан на свет з’явілася дачка. У фэйсбуку Алег Корбан назваў гэтую падзею цудам божай прыроды, а таксама дадаў звесткі: дзяўчынка, вага 3.230 кг, рост 51 см!
Як маладыя бацькі назавуць сваю дачку, пакуль не паведамляецца.