Беларускі баец Віталь Гуркоў стаў першым двухразовым чэмпіёнам свету па версіі кітайскай прамоўтарскай кампаніі Kunlun Fight!
27 ліпеня 2019 г. падчас спаборніцтваў у Пекіне, у турніры KLF81 ён перамог тайскага саперніка Саіёка Пумпанмуанга.
Два гады таму шматразовы чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў ужо станавіўся пераможцам прэстыжнага турніру ва Ухані, арганізаванага буйным кітайскім прамоўшэн Kunlun Fight.