На двухдзённым марафоне салідарнасці з беларускімі палітвязнямі «Нам не ўсе роўна!» была сабрана рэкордная сума данатаў — 574 356 еўра!
Адзначаецца, што цягам тыдня сабраныя грошы будуць размеркаваны паміж 13 арганізацыямі і фондамі. У іх будзе два месяцы на тое, каб скіраваць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, а публічная справаздача будзе пададзена ў лістападзе.
Неверагодна, але ўсяго за 2 дні марафону беларусы сабралі для 1.475 палітвязняў і іх сем’яў 574 356 еўра. За час трансляцыі марафону ў зборы сродкаў паўдзельнічала парадку 10 тысячы чалавек.
Дарэчы, першым ідэю запуску такога марафону прыдумалі ў Расіі — там, 12 чэрвеня, у Дзень Расіі, незалежныя сродкі масавай інфармацыі правялі анлайн-марафон у падтрымку палітычных зняволеных сваёй краіны. Ён праходзіў пад лозунгам «Ты не адзін» і доўжыўся з 9 раніцы да 10 гадзін вечара. За 13 гадзін было сабрана 34.447.623 рублі (341, 296 млн еўра).
Дзіву годнае, наколькі сёння беларусы згуртаваны і салідарныя, што даказваюць вынікі марафонаў у 2 краінах: Беларусы абагналі расейцаў!