У мінулую суботу прайшла маштабная прэмія «Зрабілі», дзе вызначылі найвыбітнейшыя грамадскія ініцыятывы 2017 года. Сярод пераможцаў праект “Альтэрнатывы” – грамадская кампанія “Наша Харкаўская!”.
Грамадскія эксперты, часопіс 34mag.net, «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі», часопіс Citydog вызначылі лепшых удзельнікаў грамадскай супольнасці на Беларусі у 2017-м і зладзілі ўрачыстае ўзнагароджванне лепшых з лепшых. Імпрэза праходзіла ў гатэлі Renaissance Minsk.
Ад імя “Нашай Харкаўскай” ганаровую грамату і пернік атрымалі Алег Корбан і Вольга Бурневіч.