Распачаўся набор у Медыяшколу

Моладзь “Руха “За Свабоду” абвесціла прыём заявак на ўдзел у Медыяшколе

У межах навучання ўдзельнікі атрымаюць карысныя веды і практычныя навыкі правядзення грамадскіх, палітычных і культурніцкіх медыякампаній. Заняткі будуць складацца як з лекцыйных, так і з семінарскіх частак. Лектарамі школы выступяць рэдактары СМІ, блогеры, грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты. Сярод іх: Павал Белавус (заснавальнік “Арт-Сядзібы”, культурніцкі мэнэджар), Антон Матолька (грамадскі актывіст), Аляксандр Фядута (палітолаг), Раман Стэфаненка (рэдактар udf.by) і інш. 

Праграма Медыяшколы складаецца з 6 асноўных блокаў: функцыянаванне медыйнага поля Беларусі, актуальныя трэнды медыяпрасторы;  праца са СМІ,  праца ў сацыяльных сетках;  праца культурніцкіх кампаній у медыйнай прасторы;  праца палітычных кампаній у медыйнай прасторы;  праца грамадскіх кампаній у медыйнай прасторы. 

Працягласць школы складзе 3 месяцы. Афлайнавая частка заняткаў будзе праходзіць два разы на месяц. Па выніках паспяховага навучання, удзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты. 

Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і НДА, а таксама ўсе зацікаўленыя ў правядзенні ўласных кампаній ды актыўнасцей у медыя-прасторы. 

Для ўдзелу ў школе, трэба запоўніць наступную форму да 26 лютага: https://goo.gl/forms/CFHBXPLNSKhj87Rg2

Пачатак заняткаў запланаваны на пачатак сакавіка. Праезд іншагародніх удзельнікаў да Мінска кампенсуюць арганізатары школы. Удакладніць дадатковыя пытанні можна па мэйле MoladzRZS@gmail.com

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.