18-19 жніўня “Альтэрнатыва” працягнула працу па зборы подпісаў у падтрымку зварота да беларускіх уладаў з прапановай усталявання на Нямізе ў Мінску макета з выглядам старажытнага замчышча.
Група актывістаў “Альтэрнатывы” ажыццяўляла збор подпісаў паміж выхадам са станцыі метро Няміга і палацам працоўных рэзерваў. Падчас камунікацый з мінакамі актывісты расказвалі аб калектыўнай прапанове – важнасці ўсталявання макета ды інфармацыйнага стэнду аб гісторыі замчышча, а таксама прапаноўвалі ставіць свае подпісы ў падтрымку такой ідэі.
У канцы жніўня плануецца накіраваць зварот разам з подпісамі на разгляд у Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам.
Так збіраліся подпісы ў цяперашнія спякотныя дні: