25 снежня мы адзначалі каталіцкае Раство, цяпер на падыходзе — праваслаўнае. Але чаму гэтае свята мае 2 розныя даты, і як з гэтым суадносяцца Каляды? Звернемся да гісторыі.
Даведка. Грыгарыянскі каляндар («новы стыль») — каляндар, які зацвердзіў Папа Рымскі Грыгорый ХІІІ, узамен Юліянскага. Злічэнне было перасунута на 10 сутак наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 года стала 15 кастрычніка 1582 года). Пры гэтым, адставанне Грыгарыянскага календара ад сонечнага, складае 24 гадзіны за 3300 гадоў (нагадаем, у Юліянскім — 128). Па гэтай прычыне, шмат якія даты ў расійскіх энцыклапедыях даюцца па “стараму” і “новаму” стылях. Калі ў Вялікім княстве Літоўскім, Грыгарыянскі каляндар увялі адразу, то ў Расіі яго ўвялі толькі ў 1918 годдзе. У некаторых іншых краінах нават і пазней…
Такім чынам, найбольш адпаведная дата адзначэння Раства Хрыстова — 25 снежня. Чаму руская праваслаўная царква ў 1918 г., ці ў 1923 г. так і не перайшла на 25 снежня — пытанне, як ні дзіўна, рытарычнае, нават, палітычнае. Гэта ў тым жа сэнсе, чаму Масква прынцыпова не святкуе з заходняй цывілізацыяй у адзін дзень агульныя святы. Напрыклад, дзень Перамогі над нацысцкай Германіяй (у заходніх краінах — гэта 8 траўня, а Масква ж вырашыла святкаваць гэтую падзею 9 траўня).
Але ж, чаму Раство ў Беларусі называюць яшчэ і Калядамі? Усё проста — Калядамі, яшчэ з даўніх часоў, называлі язычніцкае свята ў гонар пачатку года (адсюль жа паходзіць слова каляндар), якое пасля супала з падзеяй нараджэння Хрыста. Для нашых продкаў Кaлядa былa зiмoвым cвятaм y гoнap coнцa. Лiчылacя, штo з гэтaгa чacy coнeчнae cвятлo пaчынae пepaмaгaць нaчнyю цeмpy, тaмy кoжны дзeнь пaвялiчвaeццa нa нeкaлькi xвiлiн. Нa Кaляды лaдзiлi гyльнi, cпявaлi, вapaжылi, cлyxaлi лeгeнды i пaдaннi, aдгaдвaлi зaгaдкi, а яшчэ ладзілі абрад калядавання.
У пэўны момант, традыцыі язычніцкіх Каляд і святкавання Раства Хрыстова, перамяшаліся паміж сабой. Як вынік, звычайнымі з’явамі на нашай зямлі падчас Раства, сталі калядаванне і батлеечныя спектаклі. Адметна тое, што старадаўняя традыцыя калядавання захавалася амаль цалкам. Так па сённяшні дзень калядоўшчыкі пераапранаюцца ў тых жывёл і людзей, якія з даўніх часоў былі найбольш папулярныя ў сялянскім народзе. Гэта — каза (галоўны персанаж), мядзведзь, бусел, воўк, жораў, павадыры жывёлаў, цыганка, жыд, дзед і баба, чорт, і зорканоша. Падрабязнасці гэтай традыцыі можна даведацца ў артыкуле: https://alternativaby.net/prostymi-slovami-shto-da-chago-kalyadavanni/.
Таксама часта высмейвалi панства. Такi персанаж, як Панiч, выступаў у выглядзе п’янага тоўстага мужыка з вузкiмi заплыўшымi вачыма. Яго выгляд невыпадковы, такiм чынам батлеечнiк надае гэтаму вобразу агiднасць i высмейвае перад гледачом не толькi персанажа, але i саслоўе ўвогуле.