Паглядзіце, які «Дом Раства» адкрылі ў Мінску

Арганізатары назвалі сваё стварэнне маштабным шоу-пэрформансам, але не ўсе наведвальнікі гэтай экспазіцыі падзяляюць такое маркаванне. “Альтэрнатыва” наведала навагоднюю выставу і паглядзела, як тут справы.   

Рэклама звонку, насамрэч, інтрыгуе. Яшчэ пра гэта як шыкоўную падзею даволі прыгожа напісаў вядомы інтэрнэт-партал. Давайце жа паглядзім, наколькі тут усё фантастычна і яскрава.    

Мінск, палац Мастацтваў. Заходзім, набываем квіток. За яго тут трэба аддаць 35 рублёў. Жанчына ў касе папярэджвае, што не варта губляць чэк, бо па ім можна будзе яшчэ раз прыйсці, калі будзе інтэрактыўная праграма. Але калі тое будзе, пакуль не ясна.  

Першы паверх. Уздоўж сцен проста стаяць стэнды са штучнымі дзвярыма і вокнамі. Асабліва “гарманічна” гэта выглядае ў спалучэнні з плітачнай падлогай. І вось якое дзіва: там дзе торты, дзяўчына аніматар некалькі разоў паўтарае, што торты сапраўдныя і іх можна нават панюхаць. 

Перад намі вітрына з цацкамі — гэта ўсё, што ёсць.  

Тут можна пісаць пажаданні і кідаць іх у скрыню. Усё, што на сценах, надрукавана на банерах. Побач прадаецца поп-корн, але не зусім зразумела навошта. 

Сустрэлі аніматараў. Сказалі, што яны эльфы Дзеда Мароза. Цікава, гэта з якой культуры? Будзем лічыць айчынным фэнтазі?

Сумуючы прадавец. Але калі ўважліва паглядзець на цэны, то і на самога надыйдзе сум.

На другім паверсе агромістая зала, у якой стаіць толькі елка, экран з мульцікамі і батут.

Такое ўражанне, што ўсе грошы пайшлі на рэкламу, а на саму выставу крышачку не хапіла. Але дзякуй за спробу надаць усім нам, хто застаўся, пазітыўнага казачнага настрою!    

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.