Падарожжа па выбітнаму віленскаму некропалю

Знакамітыя могілкі Расу ў Вільні (Літва), ужо даўно з’яўляюцца афіцыйным помнікам гісторыі і культуры нацыянальнага значэння.

Тут пахаваныя асобы розных культур, якіх гэты горад аб’яднаў і звязаў разам: літоўцы, габрэі, палякі, беларусы.

Вядома, што гэтыя могілкі былі адчынены яшчэ ў 1801 годзе. Сёння тут можна пабачыць шмат магільных пліт і скляпоў 19 стагоддзя. Цікавы не толькі іх узрост, але і іх непаўторныя архітэктурныя формы, гранітныя шыльды з надпісамі ды ўзорамі.

Як выглядаюць найбольш адметныя помнікі яскравым асобам у цяперашні даволі багаты на снег зімовы час – паспрабуе перадаць наш адмысловы фотасэт. Калі ласка:

На ўваходзе могілкі польскіх ваяроў, якія загінулі падчас польска-савецкай вайны (1920 г.). Па цэнтры – прах маці і сэрца Юзэфа Пілсудскага (кіраўнік Другой Рэчы Паспалітай).

Пачынаем шпацыр па сцежках старажытнага некропаля:

Магілы знакамітых беларусаў: Яна і Антона Луцкевічаў, Францішака Аляхновіча, Уладзіслава Сыракомлі:

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.