Нацыянальны культурны цэнтр Польшчы аб’явіў пра пачатак набору удзельнікаў з Беларусі, Украіны і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на адукацыйную праграму “Gaude Polonia”, якая прадстаўляе стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы для дзеячаў культуры і творцаў.
У цэнтры ўвагі кандыдаты наступных сфер дзейнасці: кіно, выяўленчае мастацтва, ахова культурнай спадчыны, літаратура, музыка, тэатр. Узрост удзельнікаў – да 40 гадоў, але ў асобных выпадках магчымая планка для залічэння можа вагацца і да 45 гадоў.
Праграма будзе рэалізоўвацца з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года, памер стыпендыі — 4 500 PLN (у месяц).
Праграма “Gaude Polonia” была запушчана ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязей і пабудове добрых адносін паміж Польшчай і яе суседзямі (перш за ўсё з Украінай і Беларуссю), папулярызацыі польскай культуры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і супрацоўніцтву паміж мастацкімі супольнасцямі Польшчы і яе суседзямі. На гэты момант у рамках 23-й рэдакцыі праграмы было прысуджана 962 стыпендыі.
Табе цікава? Паспрабуй сябе, спасылка. Дэдлайн: 15 кастрычніка.