Пачаўся набор на ментарскую падтрымку для актыўных беларусаў

Вядзецца набор на ментарскую падтрымку для актывістаў_ак-пачаткоўцаў, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага. Арганізатары праграмы запэўніваюць, што гэта цудоўная магчымасць атрымаць дозу ведаў і натхнення, неабходную, каб распачаць свой актывісцкі праект.

Ментарскую праграму ладзіць БНМС «РАДА». Вось яе апісанне: 

Што будзе ў ментарскай праграме?
Цябе чакае індывідуальнае суправаджэнне ад нашых ментараў_ак — зможаш абмеркаваць і прапрацаваць свае ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з экспертамі_камі розных сфераў. Таксама ты атрымаеш доступ да тэарэтычных матэрыялаў па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню.

Колькі доўжыцца праграма?
На бягучы момант у праграмы адкрыты дэдлайн. Ты наведаеш мінімум 5 кансультацыйных сустрэчаў з ментарам_кай і зможаш праглядзець 4 тэматычных анлайн-заняткі. Арыентыровачны тэрмін удзелу ў праграмме — 2-3 месяцы. Усё будзе залежыць ад тваёй гатоўнасці да працы і запыту.

Навошта мне гэтая праграма?
Цягам праграмы мы дапаможам распланаваць і пачаць актывісцкую дзейнасць — якасна і паслядоўна. Ты атрымаеш кансультацыі і парады ад актывістаў_ак і грамадзянскіх дзеячаў з вялікім досведам. Пры неабходнасці пазнаёмім цябе з арганізацыямі і экспертамі_камі, партнёрства з якімі дапаможа ўжыццявіць твае задумкі.

З ментарскай падтрымкай ты складзеш чарнавік-план, які можа быць асновай для заяўкі на фінансаванне тваёй дзейнасці. Мы прапануем фінансавую падтрымку на рэалізацыю найбольш прапрацаваных ідэй па выніках праграмы.

У мяне няма канкрэтнай ідэі праекта, але хачу займацца актывізмам — што рабіць?
Калі ты бачыш у сваім асяроддзі пэўную праблему, хочаш яе вырашыць і пакуль не ведаеш, як менавіта гэта зрабіць, — падавайся на нашую праграму! Ментары_кі дапамогуць табе зразумець праблемы і перашкоды ў тваім асабістым актывісцкім шляху, скласці пачатковы план дзейнасці. А трэнінгі дадуць карысныя веды, неабходныя для першых крокаў.

Хто будзе ментарамі_камі праграмы?
Мы падбяром экспертаў_ак спецыяльна пад твае запыты, каб вашая сумесная праца была як мага больш эфектыўнай. Ужо зараз мы працуем з патэнцыйнымі ментарамі_камі, каб пасля адбору на праграму аператыўна знайсці для цябе ідэальнага суправаджальніка.

Прыём заявак вядзецца з адкрытым дэдлайнам!
Пакуль ты бачыш гэтую форму адкрытай — ты можаш даслаць заяўку. Па ўсіх заяўках будуць дасланыя адказы цягам максімум трох тыдняў праз пазначаную ў форме пошту.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца праз пошту: mentoring@rada.fm

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.