Новая версія «закона аб дармаедах» не менш вар’яцкая?

Улада не адступае ад спробы спагнаць з беспрацоўных грамадзян грошы ды вынаходзіць новыя формы кантролю і запалохвання гэтай катэгорыі насельніцтва?..  

25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў «Дэкрэт №1» — новую версію «закона аб дармаедах», якая прадугледжвае адмену грашовага збору, але сплату «дармаедамі» субсідаваных дзяржавай паслуг па іх поўнай цане. Пакуль што ў афіцыйных крыніцах не змяшчаецца дакладны спіс тых самых паслуг. Верагодна, гэта будзе тычыцца аплаты камунальных паслуг, магчыма і медыцынскага абслугоўвання.  

Так змяшчаецца інфармацыя, што гарадскімі і раённымі выканкамамі мусяць быць створаны камісіі, якія будуць каардынаваць рэалізацыю дэкрэта. У складзе камісій будуць дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты органаў па працы і сацыяльнай ахове, спецыялісты з ЖКГ, міліцыі, выканкамаў і грамадскіх арганізацый.

Прычым дэкрэт прадугледжвае права гэтых камісій прымаць рашэнне аб накіраванні «працаздольных непрацуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі».

Згодна з новай пастановай, дэпутаты і чыноўнікі змогуць адпраўляць «дармаедаў» у лячэбна-працоўныя прафілакторыі без суда. Нагадаем, тэрмін такога “лячэння” складае 1 год, згодна цяперашнім законам, выдае “шчаслівы квіток” у ЛТП толькі суд. Верагодна, па новаму дэкрэту цяпер будзе дастаткова рашэння камісіі. Ці будуць чыноўнікі накіроўваць адпаведныя дакументы ў суд пакуль не ясна.

Пакуль што дакладных адказаў як будзе працаваць дэкрэт няма.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.