Як сёння выглядаюць руіны знакамітага вялікакняжыцкага літоўскага замка ў Навагрудку – у адмысловым фотасэце ад мясцовай жыхаркі Надзеі, спецыяльна для “Альтэрнатывы”.
Нагадаем, не так даўно тут скончыліся будаўнічыя працы па кансервацыі 2 вежаў, падчас якіх таксама былі умацаваныя земляныя схілы.
Гістарычная даведка. Навагрудскі замак быў закладзены на месцы гарадзішча на Замкавай гары — высокім, часткова насыпным пагорку, які быў абкружаны ровам. Яго будавалі з XІV па XVІ стагоддзе. Вядома, што першапачаткова ён быў драўляны, але паступова ператвараўся ў каменны. Замак быў адным з самых магутных на беларускіх (літоўскіх) землях. У яго сценах праходзілі дзяржаўныя сеймы, сустрэчы паслоў і каралёў. Да нашых дзён засталіся руіны Шчытовай і Касцельнай вежаў. На тэрыторыі замка штогод праходзяць рыцарскія фестывалі, сведкамі якіх становяцца тысячы гледачоў.
За час шматлікіх войнаў замак руйнаваўся. Першапачаткова ад набегаў татар, пасля у час вайны 1654—1667 гг. з Масквой, а канчатковы ўдар па замкавых сценах нанеслі шведы ў час Паўночнай вайны.
Верагодна, замак выглядаў так (праект зроблены 3D-аніматарам паводле версіі эксперта Міхася Ткачова):