18 лютага ў Беларусі пройдуць выбары мясцовых дэпутатаў. Да гэтай кампаніі з боку грамадства няма асаблівай цікавасці. Тым не менш, згодна Канстытуцыі, беларусы мусяць абраць новы склад дэпутатаў мясцовых Саветаў.
Варта адзначыць, у сёлетніх мясцовых выбарах назіраецца даволі мізэрная актыўнасць апазіцыйных партый і дэмакратычных арганізацый. Крыху большая актыўнасць у Мінску – тут, на некаторых акругах вылучаецца адразу некалькі прадстаўнікоў ад апазіцыі.
Прэс-служба “Альтэрнатывы” вырашыла зрабіць свой прагноз па тых асобах, якія здабудуць перамогу на маючых адбыцца 18 лютага выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў. Выраз “перамогуць” тут умоўны, бо добра вядома, як у Беларусі насамрэч праходзяць “чэсныя і празрыстыя” выбары.
Згодна прыхільнасці кандыдатаў да ўладных структураў, месца іх працы, можна зрабіць наступны прагноз.
Ангарская №1: Павел Агер, намеснік дырэктара Мінскага завода колавых цягачоў, Камуністычная партыя;
Ахоцкая №2: Ігар Русакевіч, член назіральнай рады завода «Прамбудіндустрыя», Сацыяльна-спартыўная партыя;
Шабаноўская №3: Наталля Мысліўчык, галоўны доктар 36-й паліклінікі, Сацыяльна-спартыўная партыя;
Аўтазаводская №4: Андрэй Заўгародні, намеснік камерцыйнага дырэктара МАЗ, беспартыйны;
Васняцоўская №5: Аляксей Меляшчэня, дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці, беспартыйны;
Галадзедаўская №6: Віталь Якубаў, дырэктар завода аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава», беспартыйны;
Убарэвіцкая №7: Мікалай Завалей, дырэктар універмага «Беларусь», беспартыйны;
Малінінская №8: Аляксандр Рубінаў, дырэктар Мінскага холадакамбіната №2, беспартыйны;
Лошыцкая №9: Андрэй Бугроў, намеснік дырэктара «Цэнтраэнергамантаж», беспартыйны;
Пляханаўская №10: Віктар Жукоўскі, галоўны доктар Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна, беспартыйны;
Ракасоўская №11: Усевалад Філіпенка, намеснік начальніка аддзела бяспекі і рэжыму адкрытага акцыянернага таварыства «МІНСК КРЫШТАЛЬ», беспартыйны;
Серабранская №12: Сяргей Кулік, галоўны доктар 14-й стаматалагічнай паліклінікі, беспартыйны; Купалаўская №13: Іван Данчанка, генеральны дырэктар «Камунаркі», Аграрная партыя;
Маякоўская №14: Андрэй Касцюк, дырэктар «Зелёнбуда» Ленінскага раёна, беспартыйны;
Асаналіеўская №15: Яўген Касцюкоў, намеснік дырэктара «Кераміна», беспартыйны;
Курасоўшчынская №16: Павел Дашкевіч, начальнік мінскага аддзялення Белчыгункі, беспартыйны; Кастрычніцкая №17: Жанна Казачонак, галоўны доктар 11-й бальніцы, беспартыйная;
Аэрафлоцкая №18: Яўген Вайцяховіч, дырэктар Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі №407, Камуністычная партыя;
Чкалаўская №19: Дзмітрый Мелікян, дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск, беспартыйны;
Чыгуначная №20: Наталля Карчэўская, дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва БДУКіМ, беспартыйная;
Купрыянаўская №21: Сяргей Якубіцкі, дырэктар «Белдзяржстраху», беспартыйны;
Грушаўская №22: Сяргей Хільман, дырэктар «Мінскрэкламы», Камуністычная партыя;
Дзяржынская №23: Вольга Цесакова, культарганізатар інтэрнатаў Студэнцкага гарадка БДУ;
Ясенінская №24: Яраслаў Кузняцоў, галоўны доктар 5-й паліклінікі, Камуністычная партыя;
Рафіеўская №25: Аляксандр Пятровіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
Голубеўская №26: Ірына Леўкавец, дырэктар гімназіі №61;
Праўдзінская №27: Аляксандр Набздораў, дырэктар «Галантэі»;
Слабадская №28: Прадстаўнік афіцыйнай улады зняўся. Найбольшая верагоднасць перамагчы ў Паўла Бачарнікава, дырэктара «Віпойнт», беспартыйнага, а таксама ў прадстаўніцы «Гавары праўду» Алы Толкач, Юрася Меляшкевіча ад партыі БНФ.
Адоеўская №29: Юрый Круглік, дырэктар школы №56, Камуністычная партыя;
Сухараўская №30: Святлана Цабкала, галоўны доктар 10-й паліклінікі;
Краснаборская №31: Вольга Рунец, дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайна лёгкай прамысловасці, Камуністычная партыя;
Заходняя №32: Алена Свірыд, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна, Аграрная партыя;
Матусевіцкая №33: Васіль Панасюк, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, беспартыйны;
Кунцаўшчынская №34: Ірына Дрозд, дырэктар школы №41, беспартыйная;
Каменнагорская №35: Аляксандр Хіжняк, дырэктар БелНІІП горадабудаўніцтва, Партыя працы і справядлівасці;
Масюкоўшчынская №36: Андрэй Шэршань, дырэктар мінскага «Энергазбыту», беспартыйны;
Жудроўская №37: Ігар Кушнярэвіч, дырэктар «Мінскзялёнбуда», беспартыйны;
Вяснянская №39: Георгій Кушняроў, дырэктар гімназіі №16, беспартыйны;
Заслаўская №40: Уладзімір Хейфец, дырэктар «Галерэя Канцэпт», беспартыйны;
Старавіленская №41: Алена Абдольванд, намеснік галоўнага доктара 4-й паліклінікі, беспартыйная;
Новавіленская №42: Ала Марцішэвіч, галоўны доктар 16-й паліклінікі, беспартыйная;
Мірашнічэнкаўская №43: Вольга Смірнова, дырэктар гімназіі №6, беспартыйная;
Лагойская №44: Уладзімір Усціновіч, загадчык гаспадаркі групы тылавога забеспячэння ГАМ УУС адміністрацыі Савецкага раёна, беспартыйны;
Багдановіцкая №45: Аляксандр Бахановіч, прарэктар БНТУ, беспартыйны;
Куйбышаўская №46: Наталля Сляпян, дырэктар школы №53, беспартыйная;
Машэраўская №47: Аксана Бясько, дырэктар Мінскага дзяржаўнага фінансава-эканамічнага каледжа, Партыя працы і справядлівасці;
Акадэмічная №48: Сяргей Казлоў, дырэктар САК «Алімпійскі», Сацыяльна-спартыўная партыя;
Каліноўская №49: Уладзімір Краўчонак, галоўны доктар 12-й стаматалагічнай паліклінікі, беспартыйны;
Карбышаўскія №50: Лілія Мінько, дырэктар гімназіі №2, беспартыйная;
Уруцкая №51: Марына Немер, загадчыца «Санаторны яслі-сад №498», беспартыйная;
Усходняя №52: Іна Ясінская, дырэктар ЖЭУ №1 Першамайскага раёна, беспартыйная;
Шугаеўская №53: Ірына Зубрыцкая, дырэктар школы №45, беспартыйная;
Валгаградская №54: Вячаслаў Кузняцоў, намеснік дырэктара Мінскага механічнага завода, Партыя працы і справядлівасці;
Мендзялееўская №55: Сяргей Смольскі, дырэктар «Постгандлю», беспартыйны;
Першамайская №56: Таццяна Янушкевіч, прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, беспартыйная;
Трактаразаводская №57: Алег Аўруцін, дырэктар «Мінскводаканала», беспартыйны;
Асаблівая ўвага ў нашым прагнозе надаецца Кальварыйскай акрузе №38. Згодна лагічных дадзеных, тут мусіць прызначана Алеся Громава, намесніца дырэктара «Рэмаўтадора» Фрунзенскага раёна, беспартыйная. Але менавіта на гэтай акрузе балатуецца кіраўнік “Альтэрнатывы” Алег Корбан, каманда якога актыўна працуе з выбаршчыкамі, арганізоўваецца назіранне на ўсіх выбарчых участках. Таму наш прагноз: пры моцным адміністратыўным ціску, нахабных фальсіфікацыях перамогу, а гэта значыць прызначэнне, атрымае спадарыня Громава. Але пры больш празрыстай сістэме падліку галасоў Алег Корбан мае вялікія шансы на перамогу.
Наколькі наш прагноз спраўдзіцца, можна будзе пабачыць пасля 21 гадзіны 18 лютага.