Модны трэнд беларускіх нацыянальных узораў пачынаюць выкарыстоўваць сталічныя забудоўшчыкі – чароўнай вышыванкай упрыгожваюцца новыя і новыя будынкі.
На мінулым тыдні ў СМІ з’явіліся фотаздымкі шматпавярховіка па вуліцы Паўліны Мядзёлкі, 15, дзе месціцца выява не толькі беларускага нацыянальнага арнамента, але і бел-чырвона-белага сцяга. Такі дом – мара айчынных патрыётаў! Цікавы факт, аўтарства чарговага гарадскога муралу належыць Упраўленню капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёну сталіцы.
Тым часам, элементы нацыянальнай вышыўкі і арнамента сталі галоўным зместам дызайну 4 шматпавярховікаў у новым жыллёвым комплексе “Ліпень”, па вуліцы Курсанта Гвішыані, што ва Усходнім мікрараёне сталіцы.
Ну як тут не набыць кватэру? Былі б толькі грошы…
Фотаздымкі смелага дызайну беларускіх народных матываў: