Парослы хмызняком магільнік пад Маладзечна захоўвае адметную гістарычную памяць аб смелых ваярах, што аддалі сваё жыццё за вольнасць і лепшую долю беларускай зямлі.
Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, вёска Плябань.
Вядома, што гэтыя могілкі дзейнічалі з пачатку ХІХ стагоддзя да часоў Другой сусветнай вайны. Па сённяшні дзень, дзякуючы неабыякавым людзям, тут знаходзяцца пахаванні пяцёх паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, што загінулі ў баі з царскай арміяй 11 сакавіка 1863 года каля мясцовай вёскі Свечкі. Пяць загіблых — гэта кіраўнік Юльян Бакшанскі (за 39-гадовае жыццё яго двойчы высылалі з Беларусі за антыцарскую агітацыю), Рафал Малішэўскі, Людвік Ямант, Леапольд Банькоўскі і 15-гадовы Ігнацы Сулістроўскі.
У мінулым годзе Міністэрства культуры ўключыла тры магілы ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасцей.
Беларусы, ведайце і шануйце нашых гераічных продкаў!