Моцна пашкоджана лава Клінтана ў Курапатах

Мемарыяльны знак «лава Клінтана» у Курапатах пастаўлены ў 1994 годзе прэзыдэнтам ЗША, цяпер канчаткова разбураны, піша «Радыё Свабода».

Пра гэта журналістам паведаміла актывістка абароны Курапатаў Ганна Шапуцька.

«Налічылі больш за 14 кавалкаў. 4 адносна вялікія ляжаць на пастаменце, іншыя раскіданыя вакол, вянок таксама разламаны. Пастамент цэлы, але лава разбураная. Прычым бачна, што цэлая сцежка вытаптаная ад лесу да лавы. Відаць, не адзін раз туды-сюды хадзілі. Магчыма, і не адзін чалавек», — сказала Шапуцька.

Час, калі ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму, ёй не вядомы.

На месца здарэння выклікалі міліцыю.

Хто ўчыніў такое злачынства можна толькі дагадвацца.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.