Увечары 27 красавіка ў Мінску не адбылося анансаванай рэпетыцыі вайсковага параду, які плануецца на 9 траўня ў гонар Дня Перамогі
У гэты час Міністэрства абароны планавала рэпетыцыю выступлення падраздзялення ганаровай варты. Паглядзець на выступ прыйшло нават некалькі дзясяткаў чалавек, але шоу раптоўна адмянілі. Недачакаліся:
Сімвалічна: замест вайскоўцаў – машына хуткай дапамогі
Як імаверная прычына адмены парада называлася ўспышка каранавірусу ў чатырох групах удзельнікаў рэпетыцый. Некаторыя крыніцы паведамілі, што ў знакамітай вайсковай частцы 3214 ў Мар’інай Горцы вайскоўцаў тэрміновай службы за тэрыторыю часткі не выпускаюць па прычыне каранціна. Пры гэтым, даведацца ў кіраўніцтва вайсковай часткі аб’ектыўную інфармацыю нерэальна.
Такім чынам, правядзенне святочнага парада 9 траўня ў Мінску можа быць пад сапраўднай пагрозай. Ці пойдуць улады на ўсё, нават нягледзячы на магчымую эпідэмію каранавіруса сярод вайскоўцаў, каб зладзіць той самы парад, застаецца толькі дагадвацца. Ці крыху пачакаць.