Мінадукацыі адказала на прапанову арганізацыі экскурсій у Курапатах

Ініцыятары калектыўнай прапановы “Аб уключэнні ў школьную праграму для старэйшых класаў пазнавальных экскурсій у Курапаты” атрымалі афіцыйны адказ ад чыноўнікаў з Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым, згодна дакументаў, пэўныя экскурсіі ва ўрочышча Курапаты ў рамках навучальнай праграмы усё ж існуюць! І такія будуць цяпер прапаноўвацца па 2 прадметах (Беларуская літаратура і Гісторыя Беларусі). Як гэта будзе ажыццяўляцца (ці ня будзе) на прЯк вынікае з дакумента, у цяперашні час беларуская ўлада не гатова ладзіць масавыя экскурсіі школьнікаў у гэтае святое гістарычнае месца – туды, дзе ў 1937-1941 гг. адбываліся жахлівыя сталінскія рэпрэсіі мірных людзей. Фармальна, па прычыне адсутнасці атэставаных экскурсаводаў для гэтага маршрута і адсутнасці гэтага аб’екта ў Пераліку экскурсійных аб’ектаў і турыстычных маршрутаў, якія рэкамендаваны для наведвання навучэнцамі па вучэбных прадметах. актыцы – пакажа час. 
 

Відавочна, правядзенне экскурсій яшчэ залежыць і ад сумлення і волі саміх настаўнікаў, якія згодна пастановы могуць ладзіць наведванне мемарыяла ў Курапатах у рамках факультатыўных заняткаў. Вось што адзначана ў адказе чыноўнікаў:
 
“Пры гэтым для больш поўнага вывучэння тэмы “Максім Гарэцкі” па прадмеце “Беларуская літаратура” у ходзе правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў прапаноўваецца наведванне экскурсійнага аб’екта “Крыж Максіму Гарэцкаму ва ўрочышчы Курапаты”; 
 
“Па прадмеце “Гісторыя Беларусі” прадугледжана правядзенне вучэбных заняткаў “Наш край”, якія дазваляюць пазнаёміць навучэнцаў з асаблівасцямі гістарычнага развіцця таго ці іншага рэгіёна, уключаючы Мінск з яго наваколлем, у тым ліку і з наведваннем урочышча Курапаты!”. 
 
Такі адказ даслаў намеснік міністра Р.С. Сідарэнка. 
 
Нагадаем, восенню 2018 года, актывісты “Альтэрнатывы” сабралі 2.000 подпісаў мінчукоў пад зваротам да сталічных уладаў і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з прапановай уключыць у школьную праграму прадмета “Гісторыя Беларусі” пазнавальныя экскурсіі ва ўрочышча Курапаты – месца масавай згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў ХХ ст..   
 

Таксама варта нагадаць, восенню 2018 г. беларускія ўлады, нарэшце, пачалі наводзіць эстэтычны парадак ва ўрочышчы, а таксама ўсталявалі памятны знак. Як гэта было можна ўзгадаць праз спасылку: https://alternativaby.net/fotafakt-buda-nichyya-pracy-kurapatax/. Але, літаральны тыдзень таму, невядомыя асобы разбілі лаву Клінтана. Больш інфармацыі пра гэта перадае рэсурс: https://www.svaboda.org/a/29747748.html. 
 
Беларусы, памятайце і шануйце сваіх продкаў! Ад гэтага залежыць далейшы лёс краіны і будучыня новых пакаленняў! 
 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.