MediaBarCamp запрашае актывістаў на форум “Натхнёная Беларусь”

Адчынены прыём заявак на 11-й MediaBarCamp, што ладзіцца ў Вільні (Літва).

Сёлетні MediaBarCamp будзе праходзіць з 17 па 20 траўня 2018 года, і мець назву «INSPIRED BY» (Натхнёная Беларусь). Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца грамадскія актывісты, лідары мясцовых супольнасцяў, блогеры, наўпрост, актыўныя і рашучыя беларусы. Усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.  

 “Мы жадаем даведацца аб вашым бачанні сітуацыі і пра тое, што прымушае вас дзейнічаць. Як ваш праект ўпісваецца ў больш шырокі план па паляпшэнню вашай супольнасці і якія змены ён ужо прынёс? Inspired BY IDEAS @MBC з'яўляецца прасторай для стварэння рэальных, значных і ўстойлівых адносінаў, якія здольныя развівацца праз агульныя каштоўнасці і падобныя цікавасці, праз імкненне да стварэння прыкметных дзеянняў. Мы лічым, што такі досвед можа спрыяць узмацненню суперажывання, разбурэння стэрэатыпаў і фармаванню паразумення ў мясцовых супольнасцях. Нашае бачанне складаецца ў тым, каб супольнасці людзей з крытычным мысленнем, выходзячы з гэтай праграмы, дзейнічалі ў тых сферах, дзе, як ім здаецца, наспелі перамены, і падтрымлівалі ўплыў сваіх бягучых актыўнасцяў”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізатараў мерапрыемства. 

Падаць заяўку праз спасылку: http://www.mediabarcamp.com/

Крайні тэрмін падачы заяўкі – 25 сакавіка 2018 г. Спяшайцеся! 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.