Эксперты ГА “Альтэрнатыва” вызначылі грамадскія супольнасці ў беларускай сталіцы, якія актыўна дапамагаюць жыхарам у вырашэнні праблем мясцовага значэння. Вынікі – на адмысловай мапе.
Варта адзначыць, у распрацоўцы мапы не ўлічваюцца актыўнасці людзей, якія аднойчы займаліся вырашэннем пэўнай праблемы сваёй мясцовасці (пад’езда, дома). Мапа адлюстроўвае працяглыя сацыяльныя актыўнасці пэўных асобаў ці груп на канкрэтнай тэрыторыі, дасягненні ў сваёй дзейнасці, працу па ўсталяванню камунікацый з мясцовымі жыхарамі (напрыклад, тэматычныя суполкі ў сацыяльных сетках), а таксама магчымы ўдзел у выбарах у дэпутаты ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.