Актыўных і зацікаўленых у даследваннях беларусаў запрашаюць на стажыроўку ў цэнтр Wilson Center!
Падчас візіту ў цэнтр прадугледжвае правядзенне даследаванняў і напісанне даследчай працы, супрацоўніцтва з палітыкамі з Вашынгтона і работнікамі цэнтра Wilson Center. Працягласць стажыроўкі – 9 месяцаў (верасень – травень). Удзельнікі павінны цалкам прысвяціць сябе праграме і не могуць займацца іншай дзейнасцю. Апошні тэрмін падачы на праграму – 1 кастрычніка.
Арганізатары аплочваюць авія-пералёт у абодва бакі, калі ўдзельнік праграмы мае жаданне прыехаць на стажыроўку са сваёй сям’ёй, членам сям’і таксама будзе аплочаны авія-пералёт. Таксама арганізатары аплочваюць пражыванне і 75% медыцынскай страхоўкі (страхоўку аплочваюць удзельніку і яго сям’і).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
ўдзельнікамі могуць быць грамадзяне любой краіны (патрабуецца віза J-1);
падаваць заяўкі могуць жанчыны і мужчыны, якія маюць выдатныя веды і вопыт у розных сферах (акадэмічная, бізнес, урад, журналістыка і іншыя прафесіі), заяўкі прымаюцца ад навукоўцаў, журналістаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў;
навукоўцы павінны мець ступень PhD (ступень павінна быць атрымана да 1 кастрычніка 2017) і навуковыя дасягненні (публікацыі);
палітыкі, якія маюць досвед прафесійнай дзейнасці;
неабходна выдатна валодаць ангельскай мовай.
Заяўкі падаюцца анлайн. Неабходныя дакументы:
заяўка;
CV;
спіс публікацый;
прапанову аб даследаванні;
бібліяграфія;
запоўнены бланк аб фінансавым становішчы заяўніка;
2 рэкамендацыйных лісты.
Дакументы павінны быць на ангельскай мове. Падрабязнасці на сайце: wilsoncenter.org