Група неабыякавай моладзі зладзіла экскурсію ў Курапаты і правяла там адмысловы аудыт крыжоў.
“Мы падзяліліся на некалькі групаў і за некалькі гадзін абыйшлі ўсю тэрыторыю месца, робячы падлік. Гэта, канешне, была нялёгкая задача, але справіліся. Пералічылі ўсё драўляныя і металічныя, нават паваленыя крыжы. У выніку мы налічылі такіх 870”, – каментуе актыўнасць адзін з удзельнікаў акцыі.
Урочышча Курапаты (мінскі раён) – сусветнавядомае месца забойстваў ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1930-1940-х гадоў. Тут было расстраляна, па розных ацэнках, ад 30 до 250 тысяч мірных жыхароў.
Варта адзначыць, што ў 2018 гадзе “Альтэрнатыва” звярталася да ўлады з прапановай Уключыць у школьную праграму экскурсійныя мерапрыемствы ва ўрочышчы Курапаты. Якой была рэакцыя чыноўнікаў здагадацца не цяжка, спасылка: https://alternativaby.net/alternatyva-prapanue-ladzic-u-kurapatax-ekskursii-dlya-shkolnika/.