Колькі замежнікаў наведала Беларусь па бязвізу

З 15 красавіка 2022 года ў Беларусі дзейнічае бязвізавы ўезд для жыхароў Літвы і Латвіі, з 1 ліпеня 2022 года для жыхароў Польшчы, а з 19 ліпеня 2024 года ўлады распаўсюдзілі такі дазвол яшчэ на 35 краін Еўропы. І колькі ж турыстаў да нас прыехала? 

Згодна афіцыйных дадзеных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, агульная колькасць тых, хто скарыстаўся бязвізам складае 984 771 чалавек. Сцвярджаецца, што гэтая лічба набірае рост.   

У Беларусь за апошнія 3 месяцы прыехала 9 тысяч турыстаў з 35 еўрапейскіх краін. Паводле звестак ДПК, найбольшай турыстаў прыехала з ФРГ і Эстоніі – 3777 і 1657 чалавек ад агульнай колькасці.

У пяцёрку краін, грамадзяне якіх пабывалі ў нашай рэспубліцы па «бязвізе», таксама ўвайшлі: Італія — 574 турысты, Францыя — 314 і Вялікабрытанія — 303.

Але галоўнымі карыстальнікамі бязвізу з’яўляюцца нашыя суседзі. З пачатку года з Латвіі ў Беларусь прыбыло 66 493 замежнікі, з Літвы — 74 049, з Польшчы — 34 691.

Цікава, але для грамадзян ЗША і Канады бязвіз беларускія ўлады вырашылі не ўводзіць. Нечага баяцца, ці гэта пытанне часу?   

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.