На будынку №136 по вуліцы Прытыцкага з’явіўся трэці стрыт-арт аб’ект “Героі новага часу” мастацкага трыптыху ад праекта “Будучыня”, які выконваюць вядомыя графіцісты з Urban Myths пры падтрымцы мабільнай кампаніі А1, а таксама адміністрацыі Фрунзенскага раёна беларускай сталіцы.
Аўтар працы гішпанскі мастак Slim:
Цяпер панарама з выхаду са станцыі метро “Каменная Горка” такая:
Два папярэднія муралы размясцілі тут яшчэ ў пачатку восені. Першы называецца “Фрыланс”, за аўтарствам сербскага мастака Artez:
А вось праца нашага беларускага мастака Mutuz, якую ўжо прызналі адной з лепшых у свеце паводле рэйтынгу Street Art Cities!
Адзначаецца, што агульная канцэпцыя гэтага трыптыха — разважанне пра будучыню Беларусі праз прызму сучаснасці.