11 сакавіка Літоўская Рэспубліка святкуе 28 гадоў аднаўлення сваёй Незалежнасці. Урачыстасці і свята – не толькі ў кожным горадзе і мястэчку, але і ў кожным доме свядомых літоўцаў.
У гонар 100-годдзя з дня адраджэння Літоўскай дзяржаўнасці, што адзначалася яшчэ 16 лютага, улады ўпрыгожылі галоўную плошчу Вільні святочным звонам. Кампазіцыя дачакалася і сённяшняга свята, не менш важнага ў гісторыі гэтай краіны.
11 сакавіка ўрачыстасці з нагоды свята аднаўлення Незалежнасці авалодалі, бадай, усю Літву. Найбольш цікавая акцыя прайшла ў Каўнасе – тут у цэнтры горада прайшла дэманстрацыя і акцыя “Давайце апяражам Каўнас трыкалорам!”, падчас якой купак яе ўдзельнікаў, 2-мя сцягамі даўжынёй 200 метраў кожны, атачыў будынак Ратушы. Фотафакт:
Гістарычны факт. Літва першай з рэспублік СССР абвясціла ў 1990 годзе аб сваёй Незалежнасці. Акт аб незалежнасці аднаўляў паўнамоцтвы суверэннай дзяржавы, скасаваныя ў 1940 годзе ў выніку акупацыі краіны саветамі.