Горад напярэдадні выбараў

1 верасня 2019 г. у зямлі Брандэнбург, што ў Федэрацыйнай Рэспубліцы Германія, адбудуцца выбары дэпутатаў ў ландтаг. Як палітычныя сілы усходняй Германіі ладзяць агітацыйную кампанію – раскажа адмысловы фотасэт нашае прэс-службы.

Выбары ў зямельныя парламенты ў ФРГ праходзяць па змешанай сістэме, дэпутатаў абіраюць тэрмінам на 4 гады. 1 верасня такія выбары маюць адбыцца ў 2 землях – Брандэнбургу і Саксоніі.


Горад Франкфурт (Одэр), зямля Брандэнбург. Тое, што тут хутка выбары, можна даведацца на любой вуліцы. Нават на некаторых транспартных сродках:

Апроч інтэрнет камунікацый і стандартных сустрэчаў з выбаршчыкамі, усе палітычныя партыі імкнуцца павялічыць сваю вядомасць у тым ліку і праз вулічную агітацыю – рэкламныя банеры і плакаты. Іх можна сустрэць не толькі на слупах, але і на транспарце, маставых, кафэ і рэстаранах. Дзякуючы такой прадукцыі можна даведацца аб усіх існуючых партыях і разнастайных поглядах нямецкіх палітыкаў.

Так выглядаюць плакаты з адмысловымі лозунгамі найбольш папулярных у зямлі Брандэнбург палітычных партый (напрыклад, “Альтэрнатыва для Германіі”, “Саюз90/Зялёныя”, Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, Хрысціянска-дэмакратычны саюз, “Свабодныя выбаршчыкі”, Левая партыя).

Цікава, што побач з плакатам партыі еўраскептыкаў “Альтэрнатыва для Германіі” месціцца агітка іх супернікаў – антыфашыстаў “Stork Heinar” (не нацызму, не нянавісці). Што ж, дэмакратыя і плюралізм меркаванняў – цудоўная рэч, асабліва калі гэта не толькі на паперы.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.