Гомель з вышыні аблокаў

Памятаецешто адлюстравана на 20 рублёвай банкноце? Слушнагэта візітная картка Гомеля!

Вашай увазе фотасэт “Альтэрнатывы” з другога па колькасці насельніцтва горада Беларусі, стараданяўняга мястэчка, вядомага нам яшчэ з 1142 года.  

Палац Румянцавых — Паскевічаў, помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя; стылі: класіцызм, паладыянства:

Вядома, што дадзены аб’ект спачатку ўзводзілі на сродкі расійскай імператрыцы Кацярыны II. Будавалі яго вучні Растрэлі, а стагоддзе пазней яго перабудоўваў польскі архітэктар Адам Ідзкоўскі. Тады ж (сярэдзіна 19-га стагоддзя) тут быў разбіты шырокі паркавы комплекс, які стаў галоўным у горадзе. З гэтага часу гэты палац — музей, трапіць сюды і прайсціся па яго пышных залах можа кожны ахвотнік.

Панарама цэнтральнай часткі Гомеля:

Капліца-пахавальня Паскевічаў. Пабудавана ў 1870-1889 гадах у рускім стылі. Нагадвае мініяцюрны казачны палац: 

Побач з палацам Паскевічаў адкрываецца самы зачаравальны выгляд на раку Сож. Вышыня пешаходных мастоў дасягае некалькіх дзясяткаў метраў, што робіць панараму гэтага месца яшчэ прыгажэйшай і агляднай. А колькі пад шатамі высокіх ясеняў, дубоў і ліп самотных лавак — адна рамантыка!

А ты быў у гэтых мясцінах? 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.