Героі прэстыжнай прэміі “Зрабілі” за 2018 год

12 студзеня ў Мінску адбылася цэрымонія ўзнагароджання лепшых ініцыятываў па развіцці супольнасцяў за 2018 год.

Ініцыятар прэміі “Зрабілі” – Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый, а таксама шэраг экспертаў грамадзянскай супольнасці.


На прэмію было намінавана больш за 60 ініцыятываў, якія змаглі змяніць сваё жыццё і жыццё іншых людзей да лепшага ў сталіцы і рэгіёнах. У гэтым годзе прэмія ўручалася ў 8 намініцыях і вось каму:

Падзея года: Свята Незалежнасці ў гонар 100-годдзя БНР; Збор камянёў для аднаўлення Крэўскага замка; Міжнародны фестываль экалагічнага кіно Планетарый; Экафестываль “На тваім баку”; моладзевы фестываль Generation «Ў»; Спектакль «Время секонд-хэнд». 
 


Канал у сацыяльных сетках: “Дама, удобная в быту”; Тэлеграм-канал “Твае магчымасці”; ініцыятыва “Мае Чашнікі” (дзейнічае пры падтрымцы ГА “Альтэрнатыва”); рух па правільнаму сартаванню адходаў “Мэта’99”; блог пра Маладзечна Active.Molodechno. 


Нізавая ініцыятыва “Grass roots”: Асмалоўка, Ініцыятыва ў Верасках (дах для аўталаўкі); Сонечная паляна (Бабруйск); Ініцыятыва ў вёсцы Дзічкі; Свята ў мінскім раёне “Гарбузы і слімакі ў Новага Поля”; ІніцыЯ-ТЫВА (Верхнядзвінск); Двор маёй мары (Шаркаўшчына); Свае (Жодзіна); Эка-сяброўскі пад’езд у Мінску.


Натхненне года: Абарона вайсковых могілкаў; Кабылякі. Расстраляныя ў Воршы; Ініцыятыва па захаванні дрэваў у Фрунзенскім раёне; Захаванне найстарэйшага вязу краіны; ініцыятыва па захаванні крыжоў-абярэгаў у вёсцы Угляны; вуліца стрыт-фуда ў Маладзечна. 


Штуршок: Дзелавы ровар; Зялёны ўніверсітэт; ZERRO крама без упакоўкі; будаўніцтва велагаража па ініцыятыве МГА “Салянка”; Модуль прыёма ахвяраванняў Дойка; Эка-кансалтынг для офісаў; Умовы для мовы; “Лёгкія чытанні” у Пружанах;


Крэатыўнае рашэнне праблемы: Квір-каляндар; Турыстычная крэатыўная карта Брэста; Гід-комікс Серабранка; Легалайз Беларусь; Частушкі пра пасіўную агрэсію; культурны цэнтр у Лынтупах «Культыватар»; праект дапамогі сабачаму прыюту “Draw for dogs”. 


Праект або ідэя, якую варта мульціплікаваць: Карта зніжак для студэнтаў; Экафітнэс; Цэнтр актыўнага даўгалецця; Інклюзіўны барыста; Unicorns Club; ініцыятыва PISHCHA; платформа “Бананавы фургон”


Уклад у абарону правоў чалавека: Маршыруй, дзетка!; Ясный язык; Иловые пруды; Ініцыятыва супраць будаўніцтва заводу свінцовых АКБ (Брэст); праект “Барыста на калясцы”; Youth Labour Rights.

Усе пераможцы атрымалі традыцыйныя граматы і пернікі. Шчыра віншуем!

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.