Фотафакт. Як выглядае Еўрапарламент знутры

Галоўны будынак Еўрапейскага парламента, дзе прымаюцца ўсе важныя рашэнні Еўрасаюза, змяшчае не толькі залі для паседжанняў, рэстараны і гасцёўні, але нават цырульню, звычайную краму, а яшчэ пакой для рэлаксацыі і нават спартзалу. Як такое можа быць? А вось і можа, гэта ж вольная Еўропа! 

Гэты велізарны палац знаходзіцца ў цэнтры Брусэля. Ён пабудаваны ў постмадэрнісцкім футурыстычным стылі, мае празрысты фасад са сталі і шкла. Будынак вянчае гатычны шпіль, а ў самім будынку праглядаюцца рысы рымскага Калізея. Цікавая адметнасць: 60-метровая вежа выглядае недабудаванай — гэта і ёсць задума аўтараў праекта, згодна з якім, такая форма вежы сімвалізуе няпоўны пакуль яшчэ спіс краін Еўрасаюза. Магчыма, чакаюць далучэння Беларусі:)

Тут праводзяць як групавыя, так і індывідуальныя экскурсіі. То бок, любы ахвотны, паводле папярэдняй рэгістрацыі, можа патрапіць сюды і нават паслухаць пленарныя паседжанні дэпутатаў, а яшчэ рабіць фота і відэа дзе заўгодна. У Беларусі ўсё гэтае дзіва на межы неверагоднага. 

Уваход ажыццяўляецца праз металашукальнік і пільны дагляд рэчаў супрацоўнікамі аховы. Дарэчы, яны тут даволі ветлівыя і бадзёрыя. Пачынаем шпацыр. Першае, што трапляецца да ўвагі — шмат святла, прасторнасць, чысціня, наяўнасць зялёнага асяроддзя. А яшчэ цешаць сцены ў яркіх пазітыўных колерах.   

Прыбіральні пазначаны для мужчынаў і жанчынаў. Нічога незвычайнага на першы погляд. Але побач з WC ёсць пакой для рэлаксацыі, ёгі і малітваў:  

Ліфты маюць адмысловы стульчык. Стаміўся? Адпачні 

З 12 паверха добра відаць горад. Ля гэтага панарамнага месца файна факусавацца на думках і марах, згодныя?   

Уздоўж сцен знаходзяцца тэматычныя экспазіцыі, скульптуры. Тут можна знайсці і беларускую праблематыку — карціну, прысвечаную Чарнобыльскай бядзе. 

Галоўная канферэнц-зала: 

І такая жа, але меншая ў маштабах зала для разнастайных паседжанняў (такіх тут з дзясятак):  

Некалькі рэстаранаў, кафэ і нават сталоўка. На фота адно з тутэйшых кафэ:  

Вось такая порцыя ў адным з тутэйшых кафэ абыйдзецца прыкладна 20 еўра: 


Побач з канферэнц-заламі знаходзіцца спартыўны клуб. Пабегаў дэпутат на ровары, размяўся на турнікеце, цяпер можна ісці прымаць новы закон:)  

Будзем спадзявацца, што прыемная і сучасная атмасфера будзе так жа пазітыўна адлюстроўвацца на ўсіх рашэннях еўрадэпутатаў.         

 

 

 

 

 

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.