Фотафакт: самотны аўтавакзал у чаканні далейшага лёсу

Стала вядома, што будзе з будынкам сталічнага аўтавакзала “Усходні”.   

Яшчэ ў 2018 годзе быў агучаны план яго рэканструкцыі пад новы выставачны цэнтр “Белэкспа”. Але справа не рэалізавалася. У 2020 годзе вакзал зноў адчыніў свае дзверы для пасажыраў. Але толькі на некаторы час, бо ў жніўні мінулага году яго вырашылі зачыніць канчаткова.  

Цяпер у сценах былога аўтавакзала плануюць размясціць дзіцячы тэхнічны цэнтр. Тут будуць прадстаўлены такія напрамкі, як авія– і суднамадэляванне, робататэхніка. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з членамі моладзевых радаў пры адміністрацыях раёнаў Мінска.

“Верагодна, што калі тут і адкрыюць дзіцячы цэнтр, то не на працяглы час, бо чыноўнікі будуць спрабаваць прадаць гэты аб’ект інвестару. Калі з выставачным цэнтрам не атрымалася, то можа з буйным бізнесам некалі нешта атрымаецца”, – каментуе грамадскі дзеяч Алег Корбан.     

Пакуль жа памяшканні “Усходняга” пустуюць, па-ранейшаму выкарыстоўваецца толькі парковачная тэрыторыя для аўтобусаў: 

Як у 2018 годзе выглядаў пасля закрыцця гэты знакаміты аўтавакзал можна паглядзець у нашым фотарэпартажы.

Бонус: вось такі выгляд на вакзал зафіксаў наш дрон у 2021 годзе:  

       

Вам таксама можа спадабацца

One thought on “Фотафакт: самотны аўтавакзал у чаканні далейшага лёсу

  1. Усходні памятаю з дзяцінства, там тады вялікая двіжуха была і шмат-шмат люду. А цяпер ён стаў прывідам, хоць фільмы здымай

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.