Закінуты будынак на вуліцы Вызвалення, што ў Ракаўскім прадмесці сталіцы, атрымаў новае жыццё.
З афіцыйных крыніц вядома, што гэты аб’ект пабудаваў яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя мешчанін Шакавіцкі. Неўзабаве побач быў ўзведзены суседні дом (№8). Да нядаўняга часу ён належаў раённаму ваеннаму камісарыяту.
Гэты сціплы невялікі трохпавярховік перажыў крах Расійскай імперыі, польскую інтэрвенцыю, 2 сусветныя вайны, часы Савецкай улады. У 90-х ён ператварыўся ў шэры закінуты аб’ект. Можна ўявіць, колькі гаспадароў за гэты час змянілі яго сцены, колькі яны ўсяго пабачылі.
У пачатку нулявых будынак разам з суседскім аднапавярховікам сталі належаць Беларускай праваслаўнай царкве. Характэрна, што ў суседнім доме №10 знаходзіцца адміністрацыйны цэнтр Беларускага экзархата і Мінскай епархіі. З цягам часу новы ўласнік узяўся за ператварэнне гэтай паступова паміраючай спадчыны.
Вуліца Вызвалення (1956 год):
Так выглядала вуліца Вызвалення ў 2014 годзе (яе ранейшая назва Уваскрасенская вуліца), фотаархіў “Альтэрнатывы”:
Такім быў будынак падчас рэканструкцыі, 2019 год. Стары суседскі аднапавярховік, наўпрост, вырашылі знесці:
А вось якім сёння стаў гэты будынак:
Паведамляецца, што ў ім будуць працаваць офісы.