Ва ўрочышчы Курапаты працягваюцца працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі народнага мемарыялу – месца згубы ахвяр сталінскіх рэпрэсій 30-40-х гадоў мінулага стагоддзя.
Упершыню ў гісторыі гэтага трагічнага месца, улады ўсё ж такі вырашылі прыкласці і свае намаганні ў навядзенні належнага парадка ва ўрочышчы. Так, калі ў канцы 80-х, на гэтым месцы міліцыя дубінкамі і газам разганяла натоўпы мітынгоўцаў, а ў 2001 годзе, пры будаўніцтве МКАД, бульдозеры спрабавалі зносіць і закопваць крыжы разам з абаронцамі гэтай зямлі, то цяпер дзяржаўныя розумы вырашылі скарэктаваць сваё стаўленне да курапацкага пытання.
Так афіцыйныя ўлады спарадкоўваюць Курапаты. Канешне, лепей, чым у 2001-м, але і без асаблівай пашаны:
27 кастрычніка сюды яшчэ прыйдуць і актывісты БРСМ і “Белай Русі”, па інфармацыі БелТА, тут пройдзе восеньскі суботнік.