Фотафакт: адраджэнне Любчанскага замка

Старажытны замак у Любчы (Навагрудскі раён Беларусі) вяртае сваю прыгажосць і адметнасць – тут ужо які год працягваецца комплексная рэканструкцыя аб’екта.  

Яго яшчэ называюць замкам Кішак і Радзівілаў, пачатак будаўніцтва датуецца 16 стагоддзем – тады Ян Кішка распачаў у гэтым маляўнічым месцы побач з Нёманам будаваць абарончую цытадэль. Першапачаткова ўсе будынкі, за выключэннем уязной вежы, былі драўляныя. Працягнуў будаўніцтва ў наступным стагоддзі яго новы гаспадар Кшыштаф Радзівіл, які замяніў драўляныя сцены каменнымі, пашырыў гаспадарскі двор. Замак значна пацярпеў падчас казацка-сялянскай вайны, але больш за ўсё падчас 1 і 2 сусветных войнаў.    

Сёння працы па адраджэнню гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці не спыняюцца нават у дождж: 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.