10 лістапада ў падземным пераходзе ля сталічнага рынку "Серабранка" актывісты "Альтэрнатывы" зладзілі флэшмоб – размясцілі расцяжку "Новае пакаленне абірае волю!", а таксама выяву бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".
Працэс акцыі праходзіў пад музычнае суправаджэнне – гучалі хіты культавага калектыву "Ляпіс Трубяцкі".
Расцяжка правісела 15 хвілін пакуль на месца правядзення акцыі не прыбыў міліцэйскі патруль. Усё абыйшлася без якіх-небудзь інцыдэнтаў.
Мінакі па-рознаму рэагавалі на працэс акцыі – адныя праходзілі побач не звяртаючы ўвагі, другія прыпыняліся, некаторыя рабілі і фотоздамкі на свае мабільныя тэлефоны.
"З дапамогай такога паслання мы хочам паказаць грамадству каштоўнасны арыенцір маладога пакалення на ідэі волі і дэмакратыі, развіцця і прагрэсу беларускай дзяржавы. Пераважная частка беларускай моладзі стамілася ад дыктатуры, саўка, прапаганды і прэсінгу, бесперспектыўнасці. Сёння ўсе думаючыя грамадзяне прагнуць пераменаў, канкрэтных пазітыўных змен. Упэўнены, з дапамогай такіх акцый мы павялічваем грамадзянскую актыўнасць, палітычнае мысленне, а таксама спрабуем стымуляваць нашых грамадзянаў перамагаць страх унутры сябе", – каментуе ідэю акцыі прэс-служба ГА "Альтэрнатыва".