Экалагічныя пратэсты ў Брэсце назвалі лепшай грамадскай ініцыятывай у 2019 годзе

Грамадская кампанія «Гавары праўду!» аднавіла штогадовую прэмію імя Святланы Навумавай –
2 сакавіка ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лепшых з лепшых сярод грамадскіх дзеячоў і экспертаў.

Адкрыў цырымонію кіраўнік журы Уладзімір Дунаеў. 
 
 
У намінацыі «Грамадзянская ініцыятыва 2019» лепшымі былі вызначаны экалагічныя пратэсты ў Брэсце. Неабыякавыя жыхары працягваюць пратэст супраць будавання ў іх горадзе акумулятарнага завода ТАА «АйПауэр», ужо два гады збіраюцца штонядзелю на адной з цэнтральных пляцоў горада, каб выказацца супраць запуску гэтага прадпрыемства.
 
Сярод прызёраў гэтай намінацыі – “Моладзевы блок” (каманда маладых кандыдатаў у дэпутаты, новае пакаленне актывістаў, якія займаюцца важнымі і няпростымі тэмамі: служба ў войску, адказнасць за наркотыкі, вышэйшая адукацыя). 
 
 
Яшчэ адна прадстаўніца тройкі прызёраў гэтай намінацыі – кампанія “Маці 328”. Гэта ініцыятыва, якая аб’яднала сваякоў тых, чыя родныя асуджаныя па “наркатычных” артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яны дамагаюцца змякчэння пакарання за некаторыя злачынствы, перагляду крымінальных справаў, паляпшэння ўмоваў у калоніях. Так, ніжэйшая планка пакарання за збыт наркатычных сродкаў была зніжаная, некаторыя вязні выпушчаныя па амністыі. 
 
 
У намінацыі «Экспертная супольнасць 2019» перамогу атрымаў Андрэй Паротнікаў – эксперт па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны.
 
 
Блогер Nexta адзначаны як лепшы палітычны блогер, а Арцём Шрайбман – як лепшы палітычны журналіст. 
 
Спецыяльнымі дыпломамі вызначылі даследчыка Арсеня Сівіцкага, 
 
 
а таксама незалежнага назіральніка Юрыя Вашчанчука, які падчас парламенцкіх выбараў 2019 г. зняў на відэа ўкід бюлетэняў на выбарчым участку ў Брэсце.
 
 
 
Пасля абвяшчэння вынікаў адбыўся невялікі фуршэт^
 
 
Прэмія імя Святланы Навумавай уручаецца грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду!». Прэмія заснавана ў 2011 годзе, пасля смерці Навумавай – палітолага, шматгадовага кіраўніка Дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, аднаго з заснавальнікаў кампаніі «Гавары праўду». Ад 2015 году прэмія больш не ўручалася, але цяпер яе вырашылі працягнуць.  
 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.