ЕГУ чакае слухачоў у летні дэмакратычны лагер

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня, Літва) аб’яўляе набор слухачоў для ўдзелу ў Летнім дэмакратычным лагеры, які пройдзе з 1 па 10 верасня ў турыстычна-рэкрэацыйным комплексе ў Вісагінасе.

– Арганізатар: Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў.
– Тэма: Палітыка памяці і пагрозы дэмакратыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе

Для ўдзелу запрашаюцца студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Літве і Польшчы (бакалаўрыят, магістратура, дактарантура).

Праграма лагера ўключае лекцыі і дыскусіі пра «бум памяці» ў рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы, маніпуляванне гістарычнымі тэмамі ў палітычных мэтах, праблемы фармавання нацыянальных наратываў, пошукі прымірэння і вырашэння гістарычных канфліктаў.

Сярод выкладчыкаў лагера – сацыёлаг Аляксей Ластоўскі (Беларусь – Літва), палітолаг Андрэй Казакевіч (Беларусь – Літва), гісторык Юрый Латыш (Украіна) і інш.

Калі вы хочаце развіць крытычнае мысленне і лідарскія якасці, а таксама атрымаць новы вопыт навучання з выкарыстаннем інавацыйных інтэрактыўных інструментаў, то паспяшайцеся запоўніць форму.

Рабочыя мовы лагера – беларуская і руская; праграма і навучальныя матэрыялы распрацоўваюцца на беларускай і англійскай мовах.

Удзел у лагеры бясплатны. Выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд ад месца сустрэчы ў Вільні пакрываюцца арганізатарамі. Арганізатары не ажыццяўляюць візавай падтрымкі. Таксама можа быць кампенсаваны праезд да Вільні аўтобусам ці цягніком.

Увага! Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет – 5 жніўня 2023 года. Кандыдаты, адабраныя для ўдзелу ў лагеры атрымаюць адказы пасля 10 жніўня.

Па любых пытаннях пішыце па адрасе: belarus_ukraine@ehu.lt

 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.