EDF Energy запрашае беларусаў на стажыроўку

Выдатная магчымасць жыць і працаваць у арганізацыі EDF Energy (Вялікабрытанія) падчас адмысловай стажыроўкі.

Стажыроўка доўжыцца 12 тыдняў (летнія месяцы) напрацягу якіх неабходна будзе спраўляцца з заданнямі рознага кшталту пад наглядам спрактыкаваных калег. Стажорам будзе прадастаўлена мноства заданняў, у якіх яны змогуць праявіць сябе як «малодшыя спецыялісты»: кіраванне невялікімі праектамі, сачыць за выкананнем правілаў бяспекі, вывучэнне як можна падоўжыць тэрміны службы абсталявання на станцыі, правядзенне тэхнічнага абслугоўвання абсталявання, ўстаноўка новага абсталявання. На станцыях Barnwood або East Kilbride стажоры будуць ўцягнутыя ў працу атамных станцый, стануць часткай каманды. Стажыроўка аплачваная, стажоры будуць атрымліваць 16,500 £ у год (1,375£ у месяц). Дэдлайн: 31 снежня.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

навучанне на любым курсе ўніверсітэта і зацікаўленнаць ядзернай энергетыкай і жадае атрымаць практычны вопыт у гэтай сферы;

спецыялізацыя ў адной з такіх дысцыплін: электратэхніка, кантрольна-вымяральныя прыборы, машынабудаванне, хімічная інжынерыя, матэматыка, хімія, фізіка, эканоміка, металургія, ядзерная фізіка, бізнес кіраванне, геаграфія, кіраванне персаналам, фінансы;

добрыя камунікацыйныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе;

інавацыйныя ідэі;

выдатнае валоданне англійскай мовай.

Для ўдзелу ў гэтай стажыроўкі неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатараў. Больш падрабязна аб стажыроўцы на сайце арганізатараў: https://krb-sjobs.brassring.com/TGWEbHost/jobdetails.aspx?partnerid=30005&siteid=5068&Areq=12257BR 

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *