Еўрапейскі форум моладзі Alpbach запрашае!

Кожны год 700 студэнтаў і студэнтак з 90 розных краін прымаюць удзел у Еўрапейскім форуме Alpbach (Аўстрыя).
У 2019 годзе тэма форуму – свабода і бяспека. Арганізатары падаюць базавую стыпендыю – 1400€ на ўвесь перыяд мерапрыемстваў. Таксама ёсць магчымасць атрымаць дадатковую падтрымку (residence scholarship) на аплату пражывання (30€/дзень) або поўную стыпендыю (full scholarship), якая аплаціць пражыванне (30€/дзень) і таксама харчаванне (17€/дзень). Увага, заяўкі прымаюцца да 29 сакавіка 2019.
 
У заяўцы ў пункце “subsidy” неабходна ўказаць на нейкую стыпендыю вы прэтэндуеце, растлумачыць сваё фінансавае становішча і загрузіць дакументы, якія пацвярджаюць ваша фінансавае становішча (грант на навучанне, дапамога). Калі ў вас няма магчымасці загрузіць дакументы, можна проста апішыце сваё фінансавае становішча.
 
Тыпы стыпендый – basic (аплата кошту рэгістрацыі), residence scholarships (аплата кошту рэгістрацыі і пражывання), і full (аплата кошту рэгістрацыі, пражывання і харчавання).
 
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
– прэтэндаваць на стыпендыю могуць кандыдаты, якім яшчэ не споўнілася 30 гадоў;
– прымаюцца заяўкі ад грамадзян усіх краін і прадстаўнікоў усіх дысцыплін;
– неабходна ведаць ангельскую мову.
 
Запоўніць анкету можна тут: https://www.alpbach.org/en/
 
Прэзентацыйнае відэа:

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.