Дадатковая магчымасць вучобы ў Варшаве

Абвешчаны набор для замежных студэнтаў адразу на 3 праграмы з фінансаваннем ЕС: фінансы, эканоміка, лагістыка.

 Тры праграмы Універсітэта фінансаў і кіравання ў Варшаве (Польшча) атрымалі фінансаванне з фондаў ЕС. Дзве праграмы на факультэце фінансаў – бакалаўрыят па спецыяльнасці Сучасныя міжнародныя фінансы і магістратура па спецыяльнасці Міжнародная эканоміка і глабальны гандаль, трэцяя праграма на факультэце кіравання, бакалаўрыят па спецыяльнасці Упраўленне міжнароднай лагістыкай. Яны будуць фінансавацца фондам ЕС "Веды, навучанне, развіццё". Фінасуецца частковая аплата навучання  (1000 злотых на год) і выплата стыпендыі замежным студэнтам у памеры 1500 злотых штомесяц.

Вырашальным фактарам пры залічэнні будзе конкурс атэстатаў (сярэдняя адзнака па гісторыі, матэматыцы і ангельскай мове) для паступлення на бакалаўрыят або дыпломаў (сярэдняя адзнака па дадатках да дыплома для паступлення ў магістратуру). Таксама трэба пацверджанне ведання польскай і ангельскай мовы на ўзроўні В2.

Універсітэт фінансаў і кіравання – вядомы варшаўскі ВНУ, з кваліфікаванымі выкладчыкамі і сучаснымі методыкамі навучання. Часткай навучання па міжнароднай праграме будзе ўдзел студэнтаў у летніх школах лідарства International Leadership Academy. Навучанне ў летняй школе заклікана павысіць камунікацыйныя і лідарскія навыкі студэнтаў і зрабіць іх больш канкурэнтаздольнымі на рынку працы.

Набор доўжыцца да 25 жніўня. Усіх зацікаўленых просяць звяртацца за падрабязнасцямі паступлення па спасылцы: www.isttravel.ru.

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.