Цікавосткі навагодняй ілюмінацыі беларускай сталіцы

24 снежня на галоўных мінскіх вуліцах і праспектах у гонар навагодніх святаў запрацавала святочная ілюмінацыя.

Сталіцу Рэспублікі Беларусь упрыгожылі традыцыйнымі ялінамі, дызайнерскімі формамі і анімацыяй, рознакаляровымі гірляндамі і шарамі. 

Найбольш яскрава ўпрыгожана навагодняя кампазіцыя на Кастрычніцкай плошчы, у цэнтры – галоўная яліна краіны. У афармленні шматлікіх віншавальных расцяжак – узоры з нацыянальнай вышыўкай. Вышыванка нязменна ў трэндзе.     

Бадай, самая крэатыўныя ялінка ўсталявана ля Беларускай дзяржаўнай філармоніі, што насупраць плошчы Якуба Коласа. Незвычайную кампазіцыю зрабілі паводле эскіза 11-гадовай школьніцы.   

Святочная ілюмінацыя будзе працаваць штодзень па 14 студзеня 2017 года.      

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.