Чым цікава вандроўка ў Скансэн, што пад Мінскам?

Каб паглядзець мінулае і нават пачапаць яго, не патрэбна мышына часу. Дастаткова звычайнага аўтамабіля, ці аўтобуса. Не верыце?

Але ж так і ёсць. Музей народнай архітэктуры і побыту дае ўсім нам такую магчымасць:)

Знаходзіцца ён у прыгарадзе Мінска, паміж вёскамі Азярцо і Строчыца, непадалёк ад мікрараёна Малінаўка. Гэта сапраўдны Скансэн – музей пад адкрытым небам. Дарэчы, упершыню такі музей, у выглядзе вёскі, быў створаны ў канцы 19 стагоддзя ў Швецыі, у Стакгольме.

Вядома, што першым чалавекам у Беларусі, які стаў казаць, аб неабходнасці стварыць такі музей, быз знакаміты мастак Фердынанд Рушчыц.


Беларускі скансэн пачаў стварацца ў 1976 годзе. Рабочую групу, якая ў тыя часы займалася стварэннем музея, узначаліў архітэктар Сяргей Сяргачоў. Амаль дзесяць гадоў з усёй Беларусі збіралі самыя розныя экспанаты – драўляныя помнікі архітэктуры, прылады працы. Ёсць тут хата з Мінску, раней яна стаяла, прыкладна там, дзе знаходзіцца епархіяльнае упраўленне, на вуліцы Вызвалення. Гэта быў дом калекцыянера. Зараз у ім паказана абсталяванне сельскага дома канца 19 – пачатку 20 стагоддзя. Увогуле ў гэтым музее прысутнічае дух і адчуванне беларускай вёсачкі таго часу.

З чаго створаны беларускі музей народнай архітэктуры і побыту

Тутэйшы скансэн – гэта два ветраных млыну, свіраны, лазня, кузня, школа (там можна вучыцца па старажытным падручнікам з дарэвалюцыйнымі расійскімі яцямі і ерамі), капліца, тры царквы,не кажучы ўжо аб сялянскіх хатах, на якіх саламяныя стрэхі. Быццам бы нават ёсць планы перавезці ў музей драўляныя дамы з Паўночнага завулка Мінска (разабраць і сабраць на новым месцы). Але гэта балючае пытанне, бо мы ўсе ведаем, як адбываецца цяпер у нашай краіне “рэстаўрацыя”.

Помнікі архітэктуры не стаяць, як проста манументы мінулай эпохі. Яны тут “жывыя”. У іх час ад часу праходзяць выставы. Прадстаўлены і фондавыя калекцыі прылад працы. У мінулым, з дапамогай сельскагаспадарчых прылад працы, апрацоўвалі зямлю, прыбіралі ўраджай, сеялі. Цяпер гэтыя прылады працы – экспанаты музея.

Усе ў беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту аўтэнтычнае


Стагоддзе таму, гэтымі пабудовамі валодалі самыя звычайныя людзі. Іх імён сёння мы не ведаем. Не ведаем і тых, хто будаваў. Але тое, што стварылі у розных кутках Беларусі народныя дойліды годна павагі! Кожная хата прыгожая і мае цікавасць. Тут можна ўбачыць прадметы інтэр’ера дзевятнаццатага і пачатку дваццатага стагоддзя: драўляныя ложкі, куфар, шафы для адзення, палічкі для посуду. А на столі яечню, падобную на сапраўдную. Над галавой вісяць кілбасы і рэпчатая цыбуля. Нават хочацца пакаштаваць. Дарэчы, паснедаць можна ў карчме, што тут побач.

Храмы ў музеі народнай архітэктуры і побыту. Цэрквы і нават мячэць

Мячэць (драўляная) XVIII стагоддзя, якая знаходзілася на татарскіх могілках у веске Даўбучкі Смаргонскага раёна, разабрана і перавезена ў музей, але яна пакуль не сабрана. Ёсць верагоднасць, што мячэць не будзе сабрана ўвогуле. Сумна. Галоўнае, як мне падаецца, што мячэці, тым больш хрысціянскія храмы, павінны выкарыстоўвацца па прызначэнню. Гэта датычыцца трох цэркваў на тэрыторыі музея. Яны былі спачатку ўніяцкія, потым праваслаўныя. Увогуле, чаму б не дазволіць там праводзіць свае набажэнствы вернікам? Можа хто скажа, гэта ж музейны экспанат. Але ж, у 1980-я гады, менскія грэка-католікі збіраліся на набажэнствы ў “Беларускай хаце” (філіял музея Багдановіча), ці ў Доме кіно (цяпер Чырвоны касцёл).

Цэрквы, якія знаходзяцца на тэрыторыі скансэна, былі пабудаваны ў канцы васямнаццатага стагоддзя, 2 з іх прывезлі з Віцебскай вобласці. Гэта цэрквы весак Барань Аршанскага раёна і Вялец з Глыбоччыны, а вось вялізная знакамітая Пакроўская царква з вёскі Логнавічы, гэта Клецкі раён Мінскай вобласці.

Яшчэ тут радуюць жывёлы – бойкія куры, гусі, ёсць тут нават конь. Усё гэта прыдае адчуванне таго, што ты трапіў у старадаўнюю вёску. Кажуць, што ўсе гэта ёсць падарунак ад кінастудый, бо тут здымаўся не адзін фільм.

Штогод тут ладзяцца культурныя імпрэзы, напрыклад, Каляды, Масленіца, гукаюць вясну, а ў час лета святкуюць ночы Івана Купалы. Раней у больш спрыяльныя часы тут грымелі музычныя фэсты. Карацей, ня сумная мясціна. То калі захочацца патрапіць у часы даўніны, гэтыя мясціны самое то!

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.