У гандлёвым цэнтры Магілёва “Е-Сіці” ужо 6 месяц працуе першая ў горадзе кавярня з незвычайнай канцэпцыяй. Апроч яе такіх у Беларусі ўсяго 3. У чым жа іх асаблівасць?
У магілёўскай інклюзіўнай кавярні безбар’ерныя ўмовы створаны не толькі для гасцей, але і для супрацоўнікаў, што дало магчымасць стварыць два новых працоўных месца для людзей з інваліднасцю.
Некалькі хвілін і смачная кава ўжо ў вашых руках. Таксама барыста з задавальненнем падтрымае гаворку на беларускай мове. І вось што яшчэ дабаўляе прыемнасці – кошты зусім не касмічныя.
Яшчэ тут ёсць незвычайная опцыя – падвешаны кубачак. Любы чалавек, калі набывае сабе каву, гарбату ці іншы напой, можа адразу аплаціць другі кубачак, а потым гэтым напоям пачастуюць кагосьці іншага. Незвычайна і прыемна, праўда?
Установа адкрылася пры падтрымцы мабільнага аператара А1. Афіцыйная фота з адкрыцця кавярні: