Чашнікі: Гандлёвым радам – гісторыка-культурны статус!

Валанцёрская група з ліку сябраў "Альтэрнатывы" у горадзе Чашнікі (Віцебская вобласць Беларусі) накіравала мясцовым уладам зварот з прапановай вярнуць гандлёвым радам аўтэнтычны выгляд, а таксама уключыць дадзены будынак у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

Будынак з гандлёвымі радамі (пл. Свабоды, 20) быў пабудаваны тут у 2-й палове XIX ст. Сёння, замест захавання гэтага аб’екта як помніка гістарычнай забудовы г.Чашнікі, цагляныя сцены будынка, наўпрост, зафарбавалі белым колерам, а фасад “упрыгожылі” сайдынгам. У гэты час, апроч некалькіх будынкаў і царквы XIX ст., у горадзе не захавалася аніякіх гістарычных і адметных будынкаў. 

Грамадскія актывісты ў камунікацыях з уладай спадзяюцца на лепшае. Старажытнае мястэчка Чашнікі заслугоўвае аднаўлення свайго цікавага гістарычнага аблічча!

Вам таксама можа спадабацца

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.