У Шчучыне супрацоўнікі міліцыі цэлую ноч дапытвалі і збівалі заснавальніка прытулку для бяздомных Аляксея Шчадрова.
“Пакуль Аляксей лячыў зубы ў раённым шпіталі, там падняўся пярэпалах: знік кашалёк з грашыма ў медсястры з хірургіі.
Прымушалі цягаць гіры, адціскацца. Калі Аляксей пачаў маліцца і казаць пра Бога, адзін з міліцыянтаў азьвярэў:
“Сейчас я из тебя твою веру выбью!”
Толькі пад раніцу, праглядзеўшы запісы камераў назірання, высветлілі: Аляксей Шчадроў увогуле не заходзіў на другі паверх, дзе знік кашалёк.
І адпусцілі”.
Пакуль няма інфармацыі, ці будзе спадар Шчадроў пісаць заяву на супрацьпраўныя дзеянні міліцыянтаў.
Кіраўніцтва “Альтэрнатывы” выказвае абурэнне з нагоды чарговага факта нахабнага парушэння правоў чалавека і яўнага бязмежжа з боку праваахоўных органаў Беларусі. Такія “метады працы” не толькі псуюць імідж МУС ды ўзровень даверу да ведамства з боку грамадства, але і самым кепскім чынам уплываюць на рэпутацыю ўсёй краіны.