Прадстаўніца Беларусі трапіла ў ганаровы спіс самых перспектыўных еўрапейцаў да 30 гадоў, па версіі аўтарытэтнага выдання Forbes. Ёй стала валанцёрка праваабарончага цэнтра «Вясна» Анісія Казлюк.
У свае 21 гадоў дзяўчына актыўна займаецца валанцёрствам, збірае перадачы для затрыманых палітычных актывістаў, піша скаргі ў органы ўлады. Некалькі разоў сама трапяла пад прыцэл рэпрэсіўнай машыны беларускіх уладаў – увосень 2017 года, калі адбываліся вобшукі ў кватэрах анархістаў, прыйшлі і да яе. Анісію таксама затрымлівалі на мяжы для ператрусу рэчаў пасля вяртання з праваабарончага форуму ў Вільні.
Апроч таго, Анісія Казлюк у перыяд 2012-2013 гг. з’яўлялася актыўным удзельнікам некаторых акцый “Альтэрнатывы”, сярод іх кампанія па зборы подпісаў за ўсталяванне ў Мінску помніка Кастусю Каліноўскаму.
Самі складальнікі рэйтынгу адзначылі, што «дзяўчына змагаецца за лепшую будучыню Беларусі», менавіта таму яе ўключылі ў спіс намінантаў катэгорыі «Права і кіраванне», дзе яна была самай маладой.
Цырымонія ўзгароджання прайшла ў Лондане. Але патрапіць на яе Анісія не змагла – не хапіла часу на адкрыццё брытанскай візы.
Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” шчыра віншуе спадарыню Анісію Казлюк з прэстыжнай прэміяй і жадае паспяхова скараць у сваёй дзейнасці новыя вяршыні!